История 1. Отечественная история

Дзмітрук А. П.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь

Праекты партый урадавай арыентацыі па арганізацыі грамадска-гаспадарчай працы ўрада ў Віленскім і Навагрудскім ваяводствах у 1933—1939 гг.

 

Пад назвай «партыі ўрадавай арыентацыі» разумеюцца палітычныя арганізацыі «Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам маршала Ю. Пілсудскага» (1928—1935), «Лагер Нацыянальнага Аб’яднання» (1937—1939), якія звязаны паміж сабой храналагічна, генетычна, па персанальнаму складу, ідэалагічнымі ўстаноўкамі, таму іх можна разглядаць як цэласнасць. Іх праекты ў сферы грамадска-гаспадарчай працы — важныя крыніцы, якія ва ўмовах правядзення скрытай палітыкі ўлад на заходнебеларускіх землях дазваляюць зразумець мэты, формы і метады дзейнасці ўрада Рэчы Паспалітай Польшчы ў 1926—1939 гг. і функцыі саміх груповак у палітычнай сістэме.

 

Распрацоўка першага праекта пачалася ў 1933 г. у рамках рэгіянальнага грамадска-гаспадарчага з’езда Віленскай і Навагрудскай арганізацыі ББСУ. Прабуджэнне энергіі і творчай ініцыятывы грамадства, якое прагучала ў якасці непасрэднай яго мэты, прапаноўвалася вырашаць праз ажыўленне і ўдасканаленне гаспадарчага жыцця Віленшчыны і ўсходніх зямель, такім чынам, каб разам з іншымі землямі Рэчы Паспалітай перамагчы крызіс і перайсці ў лепшую будучыню. А выкананне апошняга ў сельскагаспадарчым краю звязана з павышэннем узроўню сельскага насельніцтва, аднаўленнем дабрабыту вёскі. Пытанні рацыянальнай арганізацыі рэгіянальнай гаспадаркі сталі асноўнымі.

На погляд аўтараў, цяжкія ўмовы выцякалі перш за ўсе з адсутнасці арганізацыі, з няўмення сумесна і згодна працаваць, таму адраджэнне сельскай гаспадаркі Віленшчыны трэба было пачынаць з ліквідацыі гэтых недахопаў. Арганізацыйную аснову для гэтага павінна было стварыць сельскагаспадарчае самакіраванне, якое абапіралася на дабраахвотныя арганізацыі. Яно павінна было стаць генеральным штабам, які павінен быў выпрацоўваць стратэгічныя планы, выбіраць тактыку, знаходзіць лідэраў, якія б мелі аўтарытэт і вывелі сельскую гаспадарку. Але пры гэтым інструментам станавіліся не гаспадарчыя арганізацыі і ўстановы, але звыклыя дабраахвотныя грамадскія арганізацыі, што дэманструе падвоенасць мэтаў і таму можна сцвярджаць, што ёй для Віленска-Навагрудскай арганізацыі ББСУ стала заваяванне і пераапрацоўка самога сельскагаспадарчага грамадства, яго перабудова.

Таму прадстаўнікі партый урадавай арыентацыі ў Віленска-Навагрудскім рэгіёне галоўную ўвагу надалі пошуку не столькі арганізацыйных формаў уздзеяння на масы, але зместу прац — распрацоўцы рацыянальнай, эфектыўнай арганізацыі вытворчых груп, шляхоў паляпшэння дабрабыту на «ўсходніх землях». Выкананне менавіта гэтых функцый дазваляла эфектыўна ўздзейнічаць на свядомасць мас. Гэта стала спосабам падыходу да мас [1].

Аналіз праекта прапанаванага Бюро даследаванняў Віленскай і Навагрудскай акругі ЛНА паказвае па-іншаму сфармуліраваныя мэты, якія паставіў урад — павышэнне культурна-гаспадарчага ўзроўню сельскага насельніцтва (яго сацыялізацыя, выхаванне) і моцнае звязванне яго з польскай дзяржаўнасцю [2; 3].

Але Віленска-Навагрудская арганізацыя захавала асноўную лінію рэгіянальных планаў ББСУ адзначаючы, што імкненне да сацыялізацыі селяніна без адначасовага павышэння яго жыццёвага ўзроўню — гэта сізіфава праца, трэба пачаць з паляпшэння быту народных мас як першачарговай задачы. А яго магчыма дасягнуць з дапамогай аднаўлення сельскай гаспадаркі і пашырэння апекі над земляробцамі.

Такім чынам, у адрозненні ад агульнадзяржаўных Віленска-Навагрудская ЛНА захоўвае афіцыйныя мэты выпрацаваныя ББСУ, якія дазвалялі скрываць сапраўдную. Гучыць яна па-іншаму, але сутнасць тая ж: «Сацыялізацыя павінна прыйсці сама, калі адбудзецца павышэнне ўзроўню асветы і палепшацца ўмовы існавання грамадзян. Але не магчыма з гэтага пачынаць. Гэта павінна стаць вынікам апекі, якую трэба распаўсюдзіць над земляробцамі, але нельга рабіць яе пунктам выхаду». Такім чынам, ЛНА імкнулася схаваць гэту мэту ад зроку мас.

Аднак, у адрозненні ад ББСУ, ЛНА патрабуе кардынальна змяніць арганізацыйную апору. Па розных прычынах польскія грамадскія арганізацыі не забяспечвалі ахопу сельскагаспадарчых мас, што не давала эфекту ад уздзеяння. Віленска-Навагрудская арганізацыя адмовілася ад іх і прапанавала наватарскую арганізацыйную структуру. Ахоп сялянскіх (фактычна беларускіх) мас забяспечваўся праз прымусовы характар сельскагаспадарчага (прафесійнага) самакіравання.

Афіцыйна базавай адзінкай для сельскагаспадарчай палаты стала гмінная аднаіменная камісія са сваім выканаўчым органам — гмінным інструктарам (якім прызначалі агранома). Ён падпарадкоўваўся як гміннаму праўленню, так і павятоваму аграному, што забяспечвала жорсткую цэнтралізацыю, бо той у сваю чаргу — палаце. Акрамя гэтага адказнасць ні перад гміннай радай, ні адпаведнай камісіяй не нёс.

Фактычна яго аб’ектам уздзеяння стала сама камісія за якой афіцыйна замацаваны толькі адабраючыя функцыі. Яна абіралася з гмінных радных, такім чынам яе склад кантраляваўся праз асаблівасці выбарчай сістэмы ў органы тэрытарыяльнага самакіравання. Нягледзячы на тое, што з наступным узроўнем яна звязана праз агранома, але бачнасць дэмакратызацыі прадугледжвалася праз змену спосабу фарміравання самой сельскагаспадарчай палаты, у якую павінен быў увайсці грамадскі элемент у выглядзе павятовых радных, але і яны не мелі рэальнага ўплыву на рашэнні. Такім чынам, на гмінным узроўні сельскагаспадарчая камісія забяспечвала кансалідацыю мас, а за каардынацыю адказваў аграном.

Прапаноўвалася стварэнне іншага канала ўздзеяння — сельскагаспадарчага самакіравання з разбудаванай структурай. Кантроль над ім быў забяспечаны праз выбарчыя законы і стварэнне падвоенай структуры, дзе каардынатарам выступаў аграном.

Станоўчымі момантамі створанай сістэмы працы ў Віленска-Навагрудскай арганізацыі ЛНА, якая павінна была прывабіць сельскае насельніцтва, стала прыданне ёй бачнасці дэмакратычнасці і аддзялення ад адміністрацыі, забеспячэнне больш якаснай прафесійнай працы ў галіне сельскай гаспадаркі, якая адначасова ліквідавала распыленне польскіх сіл і сродкаў, якія размяркоўваліся больш рацыянальна. Такім чынам, забяспечвалася эфектыўнасць паланізацыйнага ўздзеяння. Але сур’ёзнае парушэнне прынцыпу дабраахвотнасці і апоры на грамадскія арганізацыі адносіліся да адмоўных, не адпавядалі агульнадзяржаўным, на якіх фарміравалася палітычная сістэма Рэчы Паспалітай Польшчы. А гэта біла па мэтам уніфікацыі, інкарпарацыі дадзеных заходнебеларускіх зямель у складзе дзяржавы.

У Віленска-Навагрудскім рэгіёне кіраўнікі ЛНА, захоўваючы падвоеную мэту выпрацаваную ББСУ, прапаноўваў змяніць форму ахопу беларускіх сельскіх мас, які забяспечваўся праз прымусовы характар сельскагаспадарчага самакіравання. Сродкам уздзеяння стала аднаіменная гмінная камісія, якая на гэтым узроўні забяспечвала кансалідацыю мас, а за каардынацыю адказваў аграном. Згодна з накірункамі, зместам прац быў створаны новы механізм паланізацыйна-дзяржаўнага ўздзеяння праз сельскагаспадарчае самакіраванне з разбудаванай структурай, кантроль над якім адпаведна забяспечваўся

 

Літаратура:

 

1. Zjazd działaczy gospodarczych i społecznych miast wojewódstwa Wilenskiego zwołany przez radę wojewódzką BBWR w Wilnie 8 i IX 1933 r./ redagowali dr. A. Hirschberg i mgr. L. Pawłowski.  [Wilno]: Nakladem BBWR, [1933].  170 s.

2. Projekt reformy samorządu rolniczego na ziemiach północno-wschodnich / Biuro Studiuw OZN okręgu Wileńskiego i Nowogródskiego. — Wilno: Znicz, 1937. — 24 s.

3. Żeligowski, L. O gospodarce samorządowej gromad i gmin powiatu wileńsko-trockiego: odbitka z Kurjera Wileńskiego z dn. 2.XII.1937. / L. Żeligowski.  Wilno: Znicz, [1937]. 3 s.